ОАО "Медицинская инициатива" - 1 сакавіка — Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі

1 сакавіка — Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі

Генеральная Асамблея ААН у 1987г. абвясціла гэты дзень Міжнародным днём барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў, вызначыўшы тым самым усю важнасць праблемы і выявіўшы сваю рашучасць пашыраць міжнароднае супрацощніцва дзеля дасягнення мэты — сусветнай супольнасці, вольнай ад наркаманіі. Сёння наркаманія ўразіла ўсе краіны сусвету, колькаць людзей, якія ўжываюць наркотыкі, перавышае 200 млн. чалавек. Па самых прыблізных адзнаках спецыялістаў, ад 3 да 4 працэнтаў жыхароў планеты ўжываюць наркотыкі. У Рэспубліцы Беларусь на 1 студзеня 2016 года пад назіраннем урачоў псіхіятраў-нарколагаў знаходзяцца каля 14,5 тысяч нарказалежных.

Акрамя таго, что наркаманія прыводзіць да фізічнай, маральнай і сацыяльнай дэградацыі асобы, яна падштурхоўвае «страціўшых сябе» людзей на злачынствы. Наракаманію трэба разглядаць як бедства, супраць якога грамадства павінна ўзвесці непераадольны бар’ер. Праблема распаўсюджання наркаманіі займае не апошняе месца і ў ліку прычын высокай смяротнасці, нізкай нараджальнасці і нізкай сярэдняй працягласці жыцця. Аднак рэалізація комплексных падыходаў у прафілактыцы спажывання наркатычных сродкаў і супрацьдзеянне незаконнаму звароту, рэалізуемыя ў цяперашні час, дазволілі дабіцца зніжэння смяротнасці ў Рэспубліцы Беларусь ад перадазоўкі наркатычнымі сродкамі (ў 2015 годзе памерла 33 чалавекі, у 2014 годзе — 53 чалавекі, у 2013 годзе — 83 чалавекі).

Барацьба з наркаманіяй і наркабізнэсам на працягу 10 гадоў значна ўсілена, але праблема па-ранейшаму застаецца. Нарказалежных людзей становіцца ўсё больш, пастаўкі наркотыкаў у Рэспубліку Беларусь, Расію і іншыя страны СНД няўхільна ўзрастаюць. Прытым супрацоўнікі спецслужбаў адзначаюць узрост паставак менавіта «цяжкіх” наркотыкаў, такіх як гераін. Асноўная маса гераіна паступае з краін так званага Залатога Паўмесяца — Афганістана і Пакістана. Праблема наркаманіі з’яўляецца адной з найбольш актуальных як для аховы здароўя, так і для грамадства ўвогуле. Гэта абумоўлена цяжкімі медыцынскімі і сацыяльнымі наступствамі злоўжывання псіхаактыўнымі рэчывамі, сярод якіх на першым месцы знаходзяцца характэрныя змяненні асобы. Наркаманія выклікае шэраг сацыяльных і медыцынскіх наступстваў, адзначаецца нізкі працэнт працоўнай занятасці, высокая колькасць крымінагенных паводзінаў і судзімасцяў, парушэнні сямейных сувязяў, павышаецца суіцыдальная рызыка, высокая смяротнасць хворых наркаманіяй. Наркаманы, як вядома, з’яўляюцца групай высокай рызыкі развіцця гепатытаў, ВІЧ-інфекцыі і СНІДу.

Тэрмінам «наркаманія» вызначаюць групу прагрэдыентных захворванняў, выкліканых ужываннем таго ці іншага наркотыка і вызначаных паталагічнай цягай да іх. Найбольш пашыраны наркотыкі марыхуанавага шэрагу. Яны хутка выклікаюць псіхалагічную залежнасць. З «мяккіх» наркотыкаў адбываецца дастаткова хуткі пераход на больш моцныя псіхаактыўныя рэчывы ў выглядзе інгалянтаў ці ўнытрывенных ін’екцый, амаль адразу выклікаючых фізічную залежнасць. Часцяком маладыя людзі, часцей падлеткі, першапачаткова знаёмяцца с дзеяннем вялікай колькасці ПАР, ідзе так званы этап пошукавага падлеткавага палінаркатызма. Затым адбываецца фармаванне перавагі вызначанага наркотыка. Гэта злучана з рознымі фактарамі і, перш за ўсё, з уласнымі перажываннямі у стане інтаксікацыі, ці модай на наркотык у цяперашні час. З маменту вызначэння пачынаецца захворванне, і прыём наркотыка робіцца рэгулярным. Вельмі хутка выцясняецца ўсё, што не адносіцца да адыкцыі, хутчэй настае спустошанасць.

Наркатычная залежнасць часта злучана с крымінальнай дзейнасцю. Ускосныя прыкметы ўжывання наркотыкаў не абсалютны, але дапагаюць вызначыць асоб, якія іх ужываюць. Калі арыентавацца на знешнія прыкметы, трэба памятаць, што яны не падыходзяць да наркаманаў з невялікім стажам. Сярод ускосных прыкмет:

  • Доўгія рукавы заўсёды, пры любых надвор’і і становішчы, ненатуральная вузкія ці шырокія зрэнкі незалежна ад асвятлення; адхілены пагляд; неахайны выгляд, ацёклыя кісці рук;
  • Сляды ад уколаў яны звычайна не паказваюць, але часам іх магчымі разгледзець на тыльнай частцы кісцей.

Кантакты: Лячэбная ўстанова, куды можна звярнуцца за кансультацыяй і дапамогай: Мінскі гарадскі наркалагічны дыспансэр (017)226-81-51, 203-56-98;

Кантакты

Адрас: г. Мінск, вул. Голубева, д. 25, тэлефон прыёмнай галоўнага ўрача: 207-41-41

Тэлефон даведкавай службы: 272-59-53, 272-68-85

Выклік урача на дом: 272-56-08

Тэлефон гарачай лініі паліклінікі: 272-69-00

Часы працы з 9.00 да 20.00, субота, нядзеля — выхадныя.

Адказныя асобы:

  • Балашчэнка Т.В. — загадчык 2-м тэрапеўтычным аддзяленнем,
  • Кеўра Ж.С. — загадчык 4-м тэрапеўтычным аддзяленнем.

«Тэлефон даверу»: 8-044-555-42-88

Часы працы:

  • 7.00 – 20.00 — штодзень
  • 9.00 – 18.00 — субота і святочныя дні (з 01.10 па 16.05)
  • 9.00 – 15.00 — субота і святочныя дні (з 16.05 па 01.10)
  • Нядзеля — выхадны.

© 2024 Адкрытае акцыянернае таварыства "Медыцынская ініцыятыва"

Социальные сети: